Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў нашай парафіі
З 16 па 18 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Іх праводзіў а. Стэфан Пупейка з ордэну Францысканцаў, які нясе служэнне ў парафіі Святога Антонія ў Слуцку.
Галоўнай тэмай рэкалекцый стала Галгофа ў жыцці Марыі, апосталаў Яна і Пятра. Айцец Стэфан таксама правёў катэхезу для сужонкаў парафіі. Спадзяёмся, што разважанні пакінулі глыбокае ўражанне і падрыхтавалі добрую глебу для роздумаў.
У перыяд рэкалекцый хворыя вернікі маглі прыняць Сакрамант намашчэння, а ўсе жадаючыя – прыступіць да споведзі, у якой дапамагалі ксёндз Аляксандр і ксёндз Сяргей.
Прамаўляючы словы падзякі айцу-рэкалекцыяністу, ксёндз-пробашч Дзяніс выказаў спадзяванне, што гэты рэкалекцыйны час стане надзейным падмуркам для плённага перажывання далейшага часу Вялікага посту і велікодных урачыстасцяў.








