Віншаванні ксяндза-пробашча са святам Вялікадня

Святло велікоднай свечкі
Цемру прагоніць з душаў.
Шчасце хай будзе вечным,
Вера хай будзе дужай!
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Дарагія парафіяне, жыхары і госці Фаніпальшчыны!
Мінуў Вялікі пост – і мы зноўку радуемся Уваскрасенню Хрыста. Для вернікаў парафіі ў Фаніпалі Велiкодная ўрачыстасць 2024 года мае асаблівае значэнне, бо святочныя набажэнствы праходзяць у асноўным касцёле.
Парафіяне не адзін год рабілі ўсё, каб гэты дзень настаў. I вось гэта адбылося. Хаця і даводзілася праходзіць праз выпрабаванні і цяжкасці, але вера ў тое, што Бог заўсёды побач і блаславіць, падтрымлівала ўсіх, хто ў Ім пакладае надзею, не пакідала, натхняла і давала сіл. А іначай і быць не можа ў тых, хто верыць у перамогу Хрыста над смерцю.
Жадаю, каб мы, умацаваныя велiкоднай радасцю, разам з Хрыстом клапаціліся не толькі пра далейшую будову нашага касцёла, але каб iмкнулicя стаць будаўнікамі Яго Валадарства ў нашай Краіне! Няхай святло Яго Уваскрасення разгоніць цемру духоўнай ночы і асвеціць розум і сэрца, каб мы вялі годнае жыццё тут, на зямлі, і гэтым праслаўлялі нашага Міласэрнага Айца ў Нябёсах!
Са святам Уваскрасення Хрыста! Аллелюя!
Пробашч парафіі ў Фаніпалі – кс. Дзяніс Шастаковіч MSF