Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Залаты юбілей сужэнскага жыцця святкуюць Людвіка і Яўгеній Спарнюк. Віншуем!

27-08-2026

Сёння ў нашай парафіяльнай сям’і благаслаўлёны дзень — сужэнцы Людвіка і Яўгеній Спарнюк, якія калісьці перад Божым алтаром сказалі адно аднаму «так», адзначаюць 50-ю гадавіну сумеснага жыцця. Нашыя дарагія парафіяне святкуюць залатое вяселле паўвека вернасці і штодзённага сведчання таго, што сакрамэнтальная любоў здольная перамагаць час і выпрабаванні.

Нарадзіліся шаноўныя юбіляры ў вёсцы Старынкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Працавалі і жылі ў Ваўкавыску. Вырасцілі дачку, далі ёй адукацыю сёння яна працуе лагапедам у школе ў Мінску. У 2024 годзе, каб быць бліжэй да дачкі, пераехалі ў Фаніпаль.

У 1976 годзе Людвіка і Яўгеній стварылі сям’ю і ўмацавалі яе сакрамэнтам шлюбу. Да веры іх з дзяцінства далучылі бацькі. Нягледзячы на тое, што час быў няпросты маладым забаранялі хадзіць у касцёл яны разам з Божай дапамогай знайшлі свой шлях: павянчаліся ў касцёле, ахрысцілі дачку і выхавалі яе ў веры.

Разам, крок за крокам, будавалася іхняе жыццё і кар’ера: яна прайшла шлях ад касіра да начальніка ўчастка ЖКГ, ён ад вадзіцеля да дырэктара ПМК. Жылі і працягваюць жыць дружна. Адной з галоўных таямніц трываласці іхняга саюза, як кажа сама спадарыня Людвіка, з’яўляецца мудрасць:

«Жыццё справа складаная, бывалі і ўзлёты, і падзенні, але ўтраіх з Божай дапамогай мы перамагалі і ішлі наперад».

Звяртаючыся да маладога пакалення, якое толькі пачынае свой сумесны шлях, юбіляры з цёплым сэрцам і жыццёвым вопытам даюць наступны наказ:

«Верыць адзін аднаму, усе складаныя пытанні вырашаць разам, а калі нешта не атрымліваецца звяртацца па дапамогу да бацькоў, бо яны дрэннага не параяць. Любіць адзін аднаго і з вялікай верай у Бога працягваць свой шлях. Не забывайце рабіць дабро, падаваць руку дапамогі тым, хто пакутуе, і тварыць любоў кожны дзень»

Ад усяго сэрца віншуем Людвіку і Яўгенія з залатым юбілеем! Няхай Пан Бог шчодра благаслаўляе на наступныя гады сумеснага жыцця, а Маці Божая апякуецца ў кожнай справе. Многія і шчаслівыя гады вам, дарагія юбіляры!